Лідар партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук абвінавачваецца па крымінальным артыкуле
Супраць Дзмітрыя Кучука заведзена крымінальная справа па «народным» 342 артыкуле КК, паведамляе «Парламенцкі канал».
Дзмітрый Кучук быў затрыманы 16 лютага каля расійскай амбасады, куды палітык прыйшоў ускласці кветкі ў дзень смерці Аляксея Навальнага.
Кучук атрымаў 15 сутак арышту, затым яшчэ 15, і на волю так і не выйшаў.
«Адпрацаваная схема, — кажа Анатоль Лябедзька. — Кідаюць на Акрэсціна па адміністратыўнай справе і ліхаманкава шукаюць мінімальныя, фармальныя падставы для крымінальнай справы. Дзмітрый нерваваў сілавікоў. Ён не з’ехаў. Ён не зачыніўся ў чулане. Спрабаваў зарэгістравацца падчас кампаніі «Бязвыбары», рабіў намаганні распачаць кампанію па зборы подпісаў за вызваленне палітвязняў. У яго было адчуванне вінаватасці перад тымі, хто за кратамі».
Зміцер Кучук стаў сёмым лідарам беларускай партыі, які апынуўся за кратамі, піша «Парламенцкі канал».
@nashanivanews 12 беларусаў арыштавалі за дапамогу Украіне #беларусь #войнавукраине #Дрогичин #брест #брестскаяобласть #расследование #помощь #мова #беларускаямова ♬ Sudno - slowed & fixed - LLXVD
Чытайце таксама:
У Мінску затрымалі Дзмітрыя Кучука
Кіраўнік ліквідаванай партыі «Зялёныя» не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту