БЕЛ Ł РУС

16‑гадовы жыхар Мазыра напаў з нажом на хлопчыка‑калядоўшчыка і забраў цукеркі

18.01.2010 / 14:23

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 13 студзеня. У міліцыю паступіла заява жыхаркі Мазыра аб тым, што ў пад’ездзе дома па вуліцы Малініна невядомы,

пагражаючы нажом яе 11‑гадоваму сыну, украў пакет з цукеркамі і грашыма (38 тыс. рублёў).

Устаноўлена, што злачынства ўчыніў непрацуючы мясцовы жыхар 1993 года нараджэння, раней судзімы за крадзеж, які знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула