БЕЛ Ł РУС

Як працуе заградатрад у расійскай арміі ВІДЭА

5.04.2024 / 8:0

Nashaniva.com

У інтэрнэце з'явілася відэа, якое сведчыць аб выкарыстанні расійскімі войскамі заградатрадаў.

Скрыншот відэа: dosye_shpiona / Telegram

На відэа зафіксаваны доказы існавання ў 60-й мотастралковай брыгадзе 5-й агульнавайсковай арміі Узброеных сіл Расіі загараджальных атрадаў.

Як сцвярджаецца, відэа перадаў кіраўніку тэлеграм-канала «Досье шпиона» ваеннаслужачы брыгады зімой гэтага года. Ён жа накіраваў копію ў ваенную пракуратуру для наступнага разбіральніцтва.

Кіраўнік тэлеграм-канала сцвярджае, што з байцом была дамова — у выпадку адсутнасці рэакцыі з боку пракуратуры ці смерці ваеннаслужачага відэа будзе апублікавана.

Відэа было апублікавана 3 красавіка. Сцвярджаецца, што з ваеннаслужачым ужо месяц няма сувязі, няма і рэакцыі пракуратуры.

На відэа чуваць, як ваеннаслужачаму з пазыўным «Мяснік» камандзір аддае загад «рухаць групу наперад», а калі адмовяцца — «ты ведаеш, што з імі рабіць». Баец, які здымаў відэа, тлумачыць, што маецца на ўвазе — «абнуліць, ё***ць».

Сцвярджаецца, што эпізод адбыўся каля сяла Завітне Бажання ў Данецкай вобласці.

✍️✍️✍️ Один из редких зафиксированных случаев работы заградотрядов в российской армии, который выложили сами оккупанты.

Позывной "Мясник" получает приказ по рации "двигать группу вперёд", а если откажутся - "он знает, что с ними делать".

Боец, который снял эпизод на камеру,… pic.twitter.com/c4j8lyIJqE

— Pulse of Ukraine (@PulseOfUkraine) April 4, 2024

Чытайце яшчэ:

Украінскія спецслужбы атрымалі доступ да асабістай перапіскі расійскага генерала

Генерал ФСБ у адстаўцы прагназуе, што ўкраінцам удасца выйсці назад да Азоўскага мора

Украінцы адбілі пад Аўдзееўкай адну з самых буйных танкавых атак за ўвесь час вайны ФОТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула