У Брэсце перакулілася маршрутка з пасажырамі
Усё здарылася на вуліцы Маскоўскай каля 11:00
53-гадовы кіроўца пры спуску з Кобрынскага моста не ўтрымаў машыну, і яна перакулілася. У маршрутцы знаходзілася сем пасажыраў.
ДАІ паведаміла, што двух пасажыраў (90-гадовага мужчыну і непаўналетнюю пасажырку) даставілі ў бальніцу для ацэнкі стану здароўя.
Чытайце таксама:
На трасе М1 кіроўца мікрааўтобуса загінуў пры сутыкненні з грузавіком
У Мазырскім раёне аўтобус сутыкнуўся з грузавіком. Загінула жанчына