БЕЛ Ł РУС

На Гомельшчыне загінуў падлетак, які збіраў металалом

6.04.2024 / 21:49

Nashaniva.com

Днём 6 красавіка двое падлеткаў 15-ці 16-ці гадоў адправіліся на закінуты зернесклад паблізу вёскі Харомцы Акцябрскага раёна. Яны хацелі назбіраць там металалому на здачу, але ўсё пайшло паводле дрэннага сцэнарыя.

Пабачыўшы кавалак металічнай рэйкі, які тырчаў са сцяны, хлапчукі пачалі выбіваць яго малатком. Але ў пэўны момант старая сцяна ад удараў упала і заваліла малодшага з хлопчыкаў абломкамі. Другі спалохаўся і пабег дадому.

Дарослыя выклікалі экстранныя службы і кінуліся разбіраць завал, аднак выратаваць дзіця не паспелі. 

Чытайце таксама:

Пінчук разбіраў на металалом чыгуначныя рэйкі

Берасцеец знайшоў у лесе гранату і стаў інвалідам

У Мастоўскім раёне ДТЗ з маршруткай. Дзевяць чалавек трапілі ў бальніцу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула