БЕЛ Ł РУС

Мінабароны выдзеліла больш за 17 мільёнаў рублёў на закупку 13 беспілотнікаў

8.04.2024 / 13:31

Nashaniva.com

Гэтыя беспілотнікі вырабляюць у Расіі.

Фота: supercam.aero

Міністэрства абароны выдзеліла больш за 17 мільёнаў рублёў на закупку беспілотнікаў «Суперкам S350» або аналагаў. Адпаведная інфармацыя з'явілася на сайце дзяржзакупак, піша «Медыязона».

Мінабароны плануе купіць 13 беспілотнікаў. Іх вырабляюць у Расіі. Паводле апісання на сайце, Supercam S350 адзін з флагманаў беспілотных авіяцыйных сістэм, прызначаных для выканання работ па аэрафотаздымцы і відэаманіторынгу.

Летась Мінабароны выдзеліла 3,1 млн рублёў на закупку трох беспілотнікаў. Тады беларускі даследчы цэнтр адзначыў, што гэта была самая буйная з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне закупка падобных беспілотнікаў у Беларусі. Да гэтага вайсковае ведамства адзін раз закупляла беспілотныя сістэмы — у 2021 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула