БЕЛ Ł РУС

Палітвязні Вадзім Гурман і Юрый Чубанаў выйшлі на волю

9.04.2024 / 14:29

Nashaniva.com

Адзін адбыў за кратамі тры з паловай гады, другі — два гады.

Юрый Чубанаў і Вадзім Гурман

У лютым 2021 года ў судзе Маладзечанскага раёна Вадзіму Гурману прысудзілі 3,5 гады калоніі.

Згодна з абвінавачваннем, 9 жніўня 2020 года Вадзім актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і не падпарадкоўваўся супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Свой тэрмін палітвязень адбываў у горацкай калоніі № 9, дзе на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя ўстановы.

Юрыя Чубанава асудзілі да 2 гадоў калоніі па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Палітвязня асудзілі, у тым ліку за лайкі і каментары фотаздымкаў, пастоў і відэа ў сацсетках, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

На волю выйшлі палітзняволеныя бацька і сын. Яны былі за кратамі са жніўня 2020 года

Трое палітзняволеных выйшлі на волю

Выйшлі на волю двое палітвязняў з Брэста

Каментары да артыкула