БЕЛ Ł РУС

У набажэнствах на Вадохрышча ўзялі ўдзел 66,5 тыс. вернікаў

19.01.2010 / 14:05

Прыкладна 66,5 тыс. чалавек узялі ўдзел у набажэнствах з нагоды Хрышчэння Гасподняга (Вадохрышча), якія прайшлі ў ноч з 18 на 19 студзеня ў праваслаўных храмах Беларусі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС і запэўнілі, што парадак падчас гэтых мерапрыемстваў быў забяспечаны.

У сталіцы набажэнствы і раздача асвечанай вады праходзілі ў 26 праваслаўных храмах і прыходах з удзелам прыкладна 8 тыс. вернікаў. Парушэнняў грамадскага парадку не дапушчана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула