БЕЛ Ł РУС

Адна з самых вялікіх прыхільніц Лукашэнкі выходзіць замуж + фота

19.01.2010 / 14:39

Абраннікам Жанет стаў вядомы беларускі спартовец па імені Павел.

У суботу, 23 студзеня, спявачка Жанет выходзіць замуж. Паводле словаў людзей з асяроддзя артысткі, яе абраннікам стаў вядомы беларускі спартовец па імені Павел.

Цырымонія шлюбу Жанет Бутэрус і Паўла адбудзецца ў Мінску. Прадстаўнікі спявачкі абяцаюць, што ў гэты дзень журналісты атрымаюць адказы на ўсе пытанні, у тым ліку і пра тое, хто ж жаніх.

Яны прыкладна год як разам. Апошнім часам Паўла можна было часта бачыць з Жанет — ён суправаджаў яе падчас гастроляў, — сказаў прадстаўнік артысткі.

Наогул, Жанет вядомая сваім непрыхаваным захапленнем Аляксандрам Лукашэнкам.

Чаго хоць бы вартая яе фраза «Нам усім яшчэ трэба павучыцца ў яго спевам».

У апошні час спявачка вядзе вельмі актыўны лад жыцця. Напрыклад, яна выступала на першым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі ў «Мінск‑Арэне» падчас перапынку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула