Кацярына Сныціна з «Лондан Лаянс» выйграла баскетбольны Еўракубак
10.04.2024 / 23:17
Беларуска ўпершыню перамагла ў гэтым турніры.
У фінале другога па значнасці еўракубка на кантыненце сустракаліся «Лондан Лаянс» з турэцкім «Бешыкташам». Тыдзень таму англійскі клуб саступіў мінус 7 балаў. Адпаведна сёння трэба перамагаць +8.
Гульня ішла да апошніх секундаў, турчанкі амаль дагналі клуб Сныцінай, саступаючы ўсяго мінус 5 балаў. Аднак «Ільвіцы» здолелі пры канцы чацвёртай чвэрці вырваць перамогу: 81:70.
Кацярына правяла на пляцоўцы сем хвілін 22 секунды, зрабіла два асісты, што праўда, у кошык сёння не закінула.
Увогуле, відаць, у першыню ў гісторыі беларуская баскетбалістка заваявала еўракубак.
Сныціна, які ў свой час выступіла за свабодныя выбары і супраць гвалту, гуляла за «Лондан Лаянс» з 2022 года.
У свой час яна пагуляла за турэцкія «Бешыкташ», «Несібе Айдын», «Тарсус», «Хатай», ДВТК (Венгрыя), некалькі расійскіх клубаў.
Кацярына казала, што гэты сезон апошні ў яе кар'еры.
Чытайце таксама:
Бан беларускага баскетбола працягнулі
Кацярына Сныціна ўвайшла ў топ-3 па набраных ачках у гісторыі Еўракубка