БЕЛ Ł РУС

Насельніцтва Еўрасаюза перавысіла 500 мільёнаў чалавек

19.01.2010 / 17:47

Насельніцтва Нямеччыны за апошняе дзесяцігоддзе не павялічвалася, тады як у Ірландыі і Іспаніі вырасла на 15%.

Такія звесткі паводле стану на 1 студзеня 2010 года прыводзіць французскі Нацыянальны інстытут статыстычных даследаванняў.

Год таму агульная колькасць насельніцтва краін ЕС была роўная 499,8 млн. чалавек.

Найбольш населенай краінай у ЕС з’яўляецца Нямеччына — 81,7 млн. насельніцтва.

На другім месцы —Францыя (64,7 млн). Трэцяе месца займае Вялікабрытанія з 62 мільёнамі.

Статыстычнае даследаванне сведчыць пра тое, што

насельніцтва Нямеччыны за апошняе дзесяцігоддзе не павялічвалася, тады як у Ірландыі і Іспаніі вырасла на 15%.

Дэмографы паказваюць таксама на трывожную з’яву — колькасць насельніцтва краін Усходняй Еўропы заўважна зніжаецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула