БЕЛ Ł РУС

Заблукаў у лесе

19.01.2010 / 18:33

Ва Ушацкім раёне (Віцебcкая вобласць) супрацоўнікам МНС некалькі гадзін прыйшлося шукаць у лесе 29‑летняга мужчыну, які заблукаў, выйшаўшы са спадарожнай машыны.

Балазе, у маладога чалавека быў з сабой мабільны тэлефон, і ён патэлефанаваў у міліцыю. Супрацоўнікі праваахоўных органаў паведамілі пра нестандартную сітуацыю выратавальнікам. Сапраўды, улетку і ўвосень заблукалыя ў лесе грыбнікі і ягаднікі не рэдкасць. Але не ўзімку ж.

Хлопца знайшлі за пяць кіламетраў ад таго месца, дзе ён, па яго словах, выйшаў са спадарожнай машыны, каб справіць пільніцу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула