БЕЛ Ł РУС

У возеры Мядзел злавілі 8-кілаграмовага шчупака

19.01.2010 / 18:46

Пашчасціла рыбакам Івану Кавяку і Уладзіміру Гірыну. На возеры Мядзел яны выцягнулі шчупака‑гіганта вагой 8 кілаграмаў.

Але гэта не рэкорд. Адмыслоўцы кажуць, што шчупакі патрапляюцца і куды большае вагі (аж да 30 кілаграмаў), але найбольш распаўсюджаныя ў нашых краях памеры гэтай рыбы знаходзяцца ў прамежку ад 1 да 8 кілаграмаў. У любым разе Івана і Ўладзіміра чакае ладная юшка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула