БЕЛ Ł РУС

Лідчук спрабаваў вывезці ў Расію 28 тон металалому

14.04.2024 / 15:58

Nashaniva.com

Грузавік Volvo з каштоўным грузам на суму звыш 150 тысяч рублёў у Барысаўскім раёне спынілі супрацоўнікі УУС Мінскай вобласці сумесна з супрацоўнікамі АБЭЗ і ДАІ Барысаўскага РУУС. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

Канфіскаваны металалом. Скрыншот відэа

У паўпрычэпе знайшлі амаль 28 тон каляровага металу. Дакументы на груз вадзіцель падаць не змог. Паводле яго слоў, на працягу трох месяцаў ён скупляў у насельніцтва лом медзі, латуні, свінцу і алюмінію, які вёз у Расію для продажу.

Метал і грузавік канфіскавалі. За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у дачыненні да лідчаніна складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае буйны штраф і канфіскацыя тавару.

Чытайце таксама:

На Гомельшчыне загінуў падлетак, які збіраў металалом

Берасцеец знайшоў у лесе гранату і стаў інвалідам

Каментары да артыкула