БЕЛ Ł РУС

Не з'явіўся таямнічы наведнік магілы Эдгара Алана По

20.01.2010 / 12:40

The Telegraph піша, што «таямнічы наведнік, які кожны год пакідаў ружы і пляшку каньяку на магіле пісьменніка Эдгара Алана По ў Балтыморы», не прынёс гэты «падарунак» ўпершыню за 61 год, пачынаючы ад 1949 г. - сотых угодкаў смерці пісьменніка.

Яго прыходу чакалі каля 50 чалавек, якія прыехалі з розных частак ЗША, каб адзначыць 201‑ю гадавіну з дня нараджэння пісьменніка.

Газета, адзначае, што чалавек, які пачаў гэтую традыцыю, памёр яшчэ ў 1998 годзе, аднак яго справу працягнулі сыны. Імёны гэтых людзей па‑ранейшаму невядомыя.

Чытаць яшчэ:

Пра верагодную заангажаванасць Эдгара По ў адно з самых вядомых забойстваў свайго часу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула