БЕЛ Ł РУС

Зноў спатыкнуліся на «Актобэ»

20.01.2010 / 17:8

ЗП

Магілёўскі «Дняпро» завяршыў выступленне на футбольным Кубку Садружнасці ў Маскве. У чвэрцьфінале каманда Андрэя Скарабагацькі прайграла акцюбінскаму «Актобэ».

Магілёўскі «Дняпро» завяршыў выступленне на футбольным Кубку Садружнасці ў Маскве. У чвэрцьфінале каманда Андрэя Скарабагацькі прайграла акцюбінскаму «Актобэ».

Казахі хутка адкрылі лік, а потым падвоілі перавагу. «Дняпру» атрымалася яшчэ ў першым тайме адзін гол адыграць, што пакідала спадзяванні на станоўчы вынік.

Аднак пасля перапынку «Актобэ» змагло забіць яшчэ раз, і зняць усе пытанні пра пераможцу — 3:1.

Цікава, што год таму акцюбінцы на гэтай самай стадыі выбілі яшчэ адзін беларускі клуб — МТЗ‑РІПА. Але тады мінчане прайгралі з буйным лікам.

У паўфінале ў пятніцу «Актобэ» пазмагаецца з пераможцам пары «Дынама» (Кіеў) — «Экрэнас» (Панявежас). Фінал Кубка Садружнасці пройдзе ў нядзелю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула