БЕЛ Ł РУС

14-гадовая школьніца чарговы раз уцякла ад бацькоў, але цяпер яе ўраз знайшлі з дапамогай сістэмы распазнання твараў

22.04.2024 / 15:12

Nashaniva.com

Устаноўлена месца знаходжання 14-гадовай Лізаветы Мурашкі, якая тры дні таму сышла з дому і знікла, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Фота: Міліцыя Мінска

Дзяўчыну ўдалося знайсці пры дапамозе рэспубліканскай сістэмы распазнання твараў (сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі).

«З ёй усё ў парадку», — удакладнілі ў ведамстве.

14-гадовая Лізавета Мурашка была ў вышуку з 19 красавіка. Раней яна неаднаразова сыходзіла з дому.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула