БЕЛ Ł РУС

Акрываўлены конь праімчаўся галопам па цэнтры Лондана

24.04.2024 / 14:48

Nashaniva.com

Адразу пяць коней прабеглі па цэнтральных вуліцах брытанскай сталіцы. На фатаграфіях відаць, што ў адной жывёлы ідзе кроў пасля таго, як яна сутыкнулася з некалькімі аўтамабілямі і парэзалася аскепкамі шкла, піша Bild.

Фота: Jordan Pettitt / PA Images via Getty Images

Як паведамляецца, коні збеглі з размяшчэння каралеўскай коннай гвардыі, раскватараванай у Лондане. Падчас вучэнняў каля Букінгемскага палаца яны скінулі з сябе наезнікаў і разбегліся па горадзе. Цяпер жывёл ужо злавілі і вярнулі ў стайні.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у трох розных кварталах Лондана ад коней пацярпелі пяць чалавек, а коні спалохаліся будаўнічых працаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула