БЕЛ Ł РУС

Фатограф Аляксандр Васюковіч атрымаў хатнюю хімію — і з'ехаў з Беларусі

25.04.2024 / 13:23

Nashaniva.com

Вядомы беларускі фотажурналіст Аляксандр Васюковіч сёлета ў студзені быў асуджаны на 3 гады абмежавання волі за нібыта ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020‑м годзе, якія ён асвятляў, піша БАЖ.

У 2020‑м годзе Аляксандра некалькі разоў затрымлівалі і судзілі па адміністрацыйных артыкулах, а ўвосень мінулага года затрымалі паводле крымінальнага абвінавачання і змясцілі ў СІЗА на Валадарскага.

18 студзеня суддзя Юлія Крэпкая асудзіла журналіста на 3 гады абмежавання волі. Апасаючыся далейшага пераследу, Аляксандр Васюковіч выехаў з Беларусі і цяпер знаходзіцца ў бяспецы.

БАЖ дзякуе Фонду салідарнасці «Байсол» за дапамогу Аляксандру ў эвакуацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула