БЕЛ Ł РУС

Мінадукацыі: мароз марозам, а вучыцца трэба

22.01.2010 / 13:50

Ягор Марціновіч

Нягледзячы на маразы, ніводная школа не адмяніла заняткі.

Нягледзячы на маразы, якія не сыходзяць з Беларусі ўжо другі тыдзень, установы адукацыі не прыпыняюць заняткі. Такое ж надвор'е будзе трымацца як мінімум да наступнай серады.

Ва упраўленні агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі карэспандэнту "НН" паведамілі, што ніводная школа не прыпыняла заняткі.
На думку супрацоўнікаў міністэрства, тэмпература некрытычная - усяго мінус 18-19 градусаў.

Найбольшыя маразы чакаюцца ў нядзелю, калі ў Мінску ў раніцу слупок тэрмометра апусціцца да мінус 25 градусаў. На шчасце, у гэты дзень школы не працуюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула