БЕЛ Ł РУС

У Германіі затрымалі беларускага добраахвотніка з пазыўным «Шторм»

2.05.2024 / 19:37

Nashaniva.com

Байца з пазыўным «Шторм» з атрада беларускіх добраахвотнікаў «Атам» затрымалі ў Германіі. Для разбіральніцтваў яго перадалі Польшчы, даведалася «Еўрарадыё».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Шлях палка»

У Беларусі «Шторм» быў вядомы як футбольны фанат. Пасля падзей 2020 года хлопец перабраўся ў Польшчу і пачаў прафесійную баксёрскую кар'еру. З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ён прайшоў падрыхтоўку і стаў у шэрагі атрада «Атам».

Днямі «Шторм», які цяпер жыве ў Нідэрландах, вяртаўся з баксёрскага бою ў Літве. У Германіі яго чамусьці затрымалі і перадалі Польшчы. Абставіны таго, што здарылася, пакуль невядомыя.

Чытайце таксама:

Атрымаў раненне беларускі добраахвотнік Павал Кулажанка, вядомы як Exomon

Вадзім Кабанчук не будзе балатавацца ў Каардынацыйную раду

У палку Каліноўскага няма згоды, калатнеча ідзе адносна выбараў у Каардынацыйную раду

Каментары да артыкула