БЕЛ Ł РУС

У Мінску на МКАД адбылася аварыя са смяротным вынікам

4.05.2024 / 21:29

Nashaniva.com

Кіроўцу стала дрэнна за рулём, і гэта мела трагічныя наступствы. Ён страціў кіраванне машынай і разбіўся да смерці, паведамляе мінская ДАІ.

Паводле папярэдніх звестак, 50-гадовы кіроўца Volkswagen рухаўся па вонкавым коле МКАД з боку вуліцы Прытыцкага ў кірунку вуліцы Мазурава. У раёне 34-га кіламетра машына раптам сышла ў некіраваны занос і выехала за межы праезнай часткі.

Папярэдне ўстаноўлена, што кіроўцу стала дрэнна падчас руху. Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, правялі рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак гэта не памагло — мужчына памёр. 

Чытайце таксама:

У Мінску кіроўца «Яндэкс таксі» здзейсніў ДТЗ 

У Пінскім раёне п'яны кіроўца заехаў у аўтобус з пасажырамі

BMW вылецеў з МКАД і перакуліўся ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула