БЕЛ Ł РУС

Квіткі на «Аватар» на люты ў Мінску ўжо распрадалі

22.01.2010 / 19:02

Тыя, хто не паспеў набыць квіткі на 3D‑фільм «Аватар», змогуць паглядзець яго не раней за сакавік.

Квіткоў на люты ў касах амаль не засталося, паведаміў дырэктар мінскага «Кінавідэапраката» Васіль Коктыш:

«Практычна няма ўжо. У нас заявак шмат, але задаволіць іх мы не можам. Былі жадаючыя прыехаць з Смаленска, але я ім адмовіў».

Да канца года ў сталіцы адкрыюць яшчэ адну кіназалу 3D. У недалёкай будучыні ў Мінску з’явіцца і шасцізальны лічбавы кінатэатр на 1200 месцаў. Аднак паглядзець фільмы ў тэхналогіі 3D у любы час і без чэргаў па квіткі, па словах Васіля Коктыша, можна будзе толькі праз 2 гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула