БЕЛ Ł РУС

Неўзабаве могуць сур'ёзна падаражэць кітайскія тавары. З чым гэта звязана?

8.05.2024 / 19:32

Nashaniva.com

Экспедыцыйныя кампаніі паведамілі, што 6 мая ў Кітаі рэзка выраслі цэны на адпраўку кантэйнераў у Расію і Беларусь па чыгунцы. Цана перавозкі ў сярэднім павялічылася на $500-800 за кантэйнер. У выніку гэтага прадукцыя з Кітая, тавараабарот з якім у Беларусі пастаянна расце, можа сур'ёзна падаражэць, піша Tochka.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Uzair Irfan / vecteezy.com

«Рост цэн звязаны з памяншэннем колькасці вольных кантэйнераў у Кітаі, а таксама з вялікімі заторамі, якія ўзніклі на межах з Кітаем», — сказана ў паведамленні.

Яшчэ адной прычынай рэзкага падаражэння дастаўкі грузаў па чыгунцы праз Казахстан і Расію ў Беларусь магло стаць тое, што стаўкі марскога фрахту з Кітая ў Еўропу таксама падаражэлі. Тут, як і ў выпадку з чыгуначным спалучэннем, памер «надбаўкі» залежыць ад месца адпраўлення грузу.

У траўні, у параўнанні з красавіком, цана дастаўкі кантэйнера марскім шляхам павялічылася на $800-1500 (у залежнасці ад порта адпраўлення).

«Пры гэтым большасць вольных месцаў на суднах у траўні ўжо зарэзерваваная, і марскія лініі прапануюць вольныя месцы на суднах толькі на канец траўня — пачатак чэрвеня», — адзначаецца ў інфармацыі, прадстаўленай экспедыцыйнымі кампаніямі.

Верагодней за ўсё, кошт тавараў з Кітая для беларусаў вырасце на фоне гэтых навін, аднак дакладна сказаць пра такое пакуль складана.

Чытайце таксама:

Беларусь удвая скараціла пастаўкі калію ў Кітай — выціскаюць Расія і Канада

Беларусь трапіла ў топ-10 пастаўшчыкоў малака і алею ў Кітай

Нешта не сыходзіцца: Кітай можа хлусіць свету пра свой рэальны вайсковы бюджэт

Каментары да артыкула