БЕЛ Ł РУС

Жорсткі вылет з МКАД

23.01.2010 / 21:16

БелаПАН

Кіроўца аўтамабіля «ВАЗ 2106» не справіўся з кіраваннем, машына вылецела з трасы і перакулілася.

У ноч на 23 студзеня на МКАД у раёне скрыжавання з праспектам Незалежнасці (мікрараён Уручча) адбылося ДТЗ. Кіроўца аўтамабіля «ВАЗ 2106» не справіўся з кіраваннем, машына вылецела з трасы і перакулілася.

Ад удару кузаў аўтамабіля змяла, і ратавальнікам прыйшлося літаральна выразаць з аўтамабіля двух пацярпелых маладых мужчын ва ўзросце каля 25 гадоў. Абодва знаходзіліся ў цяжкім стане.

Прычынай аварыі супрацоўнікі ДАІ назвалі перавышэнне хуткасці і няўважлівасць кіроўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула