БЕЛ Ł РУС

За ўдзел у пратэстах затрыманы дырэктар мінскай мэблевай кампаніі

13.05.2024 / 15:47

Nashaniva.com

«Медыязона» знайшла старонку затрыманага ў сацыяльных сетках, там ён падпісаны як Павел Красуцкі.

У відэа сілавікоў затрыманы кажа, што ўдзельнічаў у мітынгах, «хадзіў з пратэснай сімволікай, выходзіў на праезную частку, рабіў фатаграфіі, сэлфі, на працягу чатырох гадоў з яўкай у міліцыю сам не з'яўляўся».

«Маё пакаранне, магчыма, будзе звязана з пазбаўленнем волі», — кажа ён у канцы роліка.

Па якім менавіта артыкуле затрыманы мінчук і што з ім цяпер — невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула