БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Расіі паведаміла пра збіты беспілотнк над Татарстанам

15.05.2024 / 10:57

Nashaniva.com

Ён быў самалётнага тыпу.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны Расіі

Расійскія вайскоўцы раніцай у сераду збілі беспілотнік самалётнага тыпу над Татарстанам, заявілі ў Мінабароны Расіі.

«Дзяжурнымі сродкамі СПА ўкраінскі беспілотны лятальны апарат знішчаны над тэрыторыяй Рэспублікі Татарстан», — цытуе «Інтэрфакс» паведамленне расейскага вайсковага ведамства.

Раніцай у сераду аэрапорт Казані і аэрапорт «Бегішава» прыпынілі прыём і адпраўку паветраных суднаў — як было сказана ў паведамленні Расавіяцыі, для бяспекі палётаў.

Цяпер праца аэрапортаў адноўлена.

Чытайце таксама:

Беспілотнікі атакавалі паліўную базу ў Растоўскай вобласці Расіі

Беспілотнікі атакавалі грузавы цягнік з дызельным палівам і драўнінай у Валгаградскай вобласці Расіі

Дрон атакаваў чарговы расійскі НПЗ — цяпер у Валгаградзе

Каментары да артыкула