БЕЛ Ł РУС

Адзінокую маці судзяць у Мінску па трох пратэсных артыкулах

15.05.2024 / 11:57

Nashaniva.com

Мінскі гарадскі суд 15 траўня пачынае разгляд крымінальнай справы Кацярыны Шаблінскай-Івановай.

Яе судзяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Справу прызначаная разглядаць суддзя Алена Шылько, піша «Вясна».

Менавіта яна вынесла прысуд Алесю Пушкіну, які памёр за кратамі. Агулам Шылько засудзіла беларусаў больш чым на 75 год зняволення. Праз ейныя рукі таксама прайшлі Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Наста Лойка, Іван Мураўёў ды іншыя.

Кацярына Шаблінская-Іванова — мінчанка, ёй 33 гады. Пасля школы скончыла Мінскі дзяржаўны каледж кулінарыі. Да затрымання адна выхоўвала 6-гадовага сына.

Меркавана, Кацярына была затрыманая напачатку верасня 2023 года: менавіта ў гэты час жанчына перастала карыстацца сацыяльнымі сеткамі.

Падтрымайце Кацярыну: СІЗА №1 Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашкавічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, 223016. Кацярына Сяргееўна Шаблінская-Іванова.

Чытайце таксама:

Больш за пяць месяцаў няма сувязі з 67-гадовай палітзняволенай Аленай Гнаўк

Кацярына Андрэева за кратамі перанесла пнеўманію

Асуджаная за «абразу» Карпянкова пенсіянерка Ірына Алябовіч зламала ў калоніі шыйку сцягна

Каментары да артыкула