БЕЛ Ł РУС

Байкера з Глыбоцкага раёна затрымалі за «абразу Лукашэнкі»

16.05.2024 / 13:17

Nashaniva.com

Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым жыхаром мястэчка Падсвілле.

Фота: сацсеткі Сяргея Манаха

На камеру мужчына кажа, што быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіК за абразу Лукашэнкі.

«Сваімі подпісамі абражаў і заклікаў да гвалту», — кажа затрыманы.

«Медыязона» знайшла старонку затрыманага ў сацсетках. Там мужчына падпісаны як Сяргей Манах. На старонцы шмат фатаграфій мужчыны на матацыклах і ў байкерскай экіпіроўцы.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі жыхара Клімавічаў за тое, што ён штурхаў нагамі дзяржаўны сцяг у 2020 годзе

Затрымалі майстра па рамонце ноўтбукаў, які пісаў у каментарах, што многія чакаюць Пазняка ў Беларусі

У Гродне за каментары ў тэлеграме судзяць жыхара Ліды

Каментары да артыкула