Пад Рагачовам мікрааўтобус уляцеў у трактар
Смяротнае ДТЗ з удзелам мікрааўтобуса і трактара адбылося ў Рагачоўскім раёне, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.
Трагедыя здарылася сёння каля 8:10 на 166-м км дарогі Р-43 «мяжа Расійскай Федэрацыі — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы».
56-гадовы кіроўца Mercedes-Benz 208 абраў небяспечную хуткасць руху і сутыкнуўся са спадарожным трактарам МТЗ 82.1 пад кіраваннем таксама 56-гадовага кіроўцы.
У выніку ДТЗ загінуў 61-гадовы пасажыр Mercedes.
Чытайце таксама:
Жыхарка Барысава збіла сабаку і хацела ўцячы
Мінчанцы стала блага за рулём. Яна ўрэзалася ў гараж
Таксіст заснуў за рулём у цэнтры Мінска і ўчыніў масавае ДТЗ ВІДЭА