Найстарэйшы манарх у свеце злёг з пнеўманіяй
88-гадовы кароль Саудаўскай Аравіі Салман ібн Абдул-Азіз Аль Сауд шпіталізаваны
Wikimedia Commons
Днём 19 мая канцылярыя саудаўскага манарха паведаміла, што той быў змешчаны ў бальніцу ў Джыдзе для правядзення абследавання з-за высокай тэмпературы і болі ў суставах. Па выніках абследавання ў яго выявілі пнеўманію, піша РБК.
Па выніках серыі медыцынскіх тэстаў у Караля Саудаўскай Аравіі Салман ібн Абдул-Азіз Аль Сауда выявілі пнеўманію, паведаміла прэс-служба каралеўскага двара.
«[У ходзе абследавання] было выяўлена, што гэта была інфекцыя лёгкіх, і медыцынская брыгада вырашыла, што ён <…> павінен прайсці праграму лячэння, якая складаецца з антыбіётыкаў, пакуль інфекцыя не пройдзе», — гаворыцца ў паведамленні.
Салман ібн Абдул-Азіз Аль Сауд узначаліў Саудаўскую Аравію ў студзені 2015 года. Пасля смерці Лізаветы II Аль Сауд з'яўляецца найстарэйшым манархам у свеце.
Яго сын і наследны прынц 38-гадовы Мухамед бен Сальман Аль Сауд ужо даўно займаецца большасцю паўсядзённых спраў у краіне.