БЕЛ Ł РУС

У Зэльвенскім раёне рабочага, які заснуў у полі, пераехала касілка

20.05.2024 / 16:47

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася днём 20 мая каля вёсцы Тулава Зэльвенскага раёна, паведамляе Следчы камітэт.

Скрыншот з відэа

42-гадовы работнік мясцовага прадпрыемства касіў траву на трактары з касілкай. Падчас працы ён не заўважыў у траве чалавека і пераехаў яго. 40-гадовы калега кіроўцы памёр на месцы ад траўмаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулы заснуў у высокай траве ў полі і не пачуў гук надыходзячага трактара. Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці). 

Чытайце таксама:

Пад Мінскам уначы сутыкнуліся і згарэлі два легкавікі, а кіроўцы загінулі

Пад Рагачовам мікрааўтобус уляцеў у трактар

Пад Брэстам рабочы загінуў ад удару токам пры выгрузцы сумесі з бетонамяшалкі

Каментары да артыкула