БЕЛ Ł РУС

З-за моцнай залевы зацякла вада на станцыю метро ў цэнтры Мінска. Топіць і ў іншых месцах

20.05.2024 / 21:32

Nashaniva.com

Пра тое, што са скляпенняў станцыі «Плошчы Леніна» пацякла вада, паведаміла прэс-служба Мінскага метрапалітэна.

Фота ілюстрацыйнае

Паведамляецца, што работнікамі метрапалітэна прымаюцца меры па ліквідацыі няштатнай сітуацыі.

Таксама вада прыбывае на сталічных вуліцах. У сацсетках пішуць, што праблемы назіраюцца на Нямізе, у раёне плошчы Перамогі, на вуліцах Бабруйскай, Маскоўскай, Свярдлова, Карла Маркса Гурскага і іншых. 

Чытайце таксама:

Новыя станцыі метро могуць да канца гэтага года не адкрыць

Як выглядае станцыя метро «Парк Чалюскінцаў» пасля рамонту ФОТЫ

Калі пачнуць будаваць новыя станцыі метро — планы змяніліся

Каментары да артыкула