БЕЛ Ł РУС

Уначы над Украінай былі збітыя 28 з 29 «шахедаў»

21.05.2024 / 8:11

Nashaniva.com

«Шахеды» былі збітыя над Адэскай, Мікалаеўскай, Днепрапятроўскай, Харкаўскай, Чаркаскай і Кіраваградскай абласцямі.

Ілюстрацыйнае фота

Камандуючы Паветранымі сіламі ВСУ Мікалай Аляшчук паведаміў, што ўначы былі збітыя 28 з 29 запушчаных расіянамі беспілотнікаў-камікадзэ.

У кароткім паведамленні камандуючага гаворыцца, што «шахеды» былі збітыя над Адэскай, Мікалаеўскай, Днепрапятроўскай, Харкаўскай, Чаркаскай і Кіраваградскай абласцямі.

Паводле паведамленняў, якія паступалі ўначы, «шахеды» атакавалі, у прыватнасці, Чарнаморск пад Адэсай (там пры гэтым знікала электрычнасць) і Харкаў.

Тым часам Паветраныя сілы Украіны раніцай аўторка паведамляюць пра яшчэ адзін беспілотнік-камікадзэ, які ляціць над Днепрапятроўскай вобласцю.

Чытайце таксама:

Перадаў «Шахеды» Расіі і кіраваў бізнэс-імперыяй аяталы. Хто такі Махамад Махбер — часовы прэзідэнт Ірана

Расія зноў атакавала Украіну «Шахедамі»: пашкоджаны аб'екты інфраструктуры ў Жытомірскай і Адэскай абласцях

У выніку начнога налёту «Шахедаў» на Харкаў загінулі чатыры чалавекі

Каментары да артыкула