БЕЛ Ł РУС

Украіна возьме ўдзел у Алімпіядзе ў Парыжы

21.05.2024 / 10:01

Nashaniva.com

Раней спартыўныя чыноўнікі казалі, што ўкраінцы могуць адмовіцца ад удзелу ў сувязі з допускам на Гульні беларускіх і расійскіх спартоўцаў.

Фота: МАК

Прэзідэнт НАК Украіны Вадзім Гутцайт і в.а. міністра моладзі і спорту Украіны Мацвей Бідны абвясцілі, што Украіна едзе на Алімпіяду-2024. Пра гэта яны заявілі падчас нефармальнай сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх і замежных медыя, піша ўкраінская «Трыбуна».

На сайце Мінспорту адзначаецца, што «гэтыя гульні маюць асаблівае значэнне для Украіны, бо гэта магчымасць паказаць свету нашу волю і сілу духу. Лозунг Украіны на Алімпійскіх гульнях: The Will to Win».

«Нашы спартсмены — гэта героі, якія трэніруюцца ва ўмовах акупацыі, пад абстрэламі, часта губляючы блізкіх. Іх мужнасць і воля да перамогі заслугоўваюць найбольшай павагі і падтрымкі», — сказалі на сустрэчы.

Алімпіяда пройдзе ў Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня. Ва Украіны будзе свой алімпійскі дом. Зараз на рахунку Украіны 99 ліцэнзій.

Чытайце таксама:

НАК не будзе забараняць беларускім спартсменам удзельнічаць у Алімпіядзе-2024

Лукашэнка пра ўдзел беларускіх спартоўцаў у Алімпіядзе: Набіце ім морду

Крысціна Ціманоўская прайшла адбор на Алімпіяду

Каментары да артыкула