БЕЛ Ł РУС

Адбылася імаверная ўцечка звестак з Realt.by

21.05.2024 / 13:32

Nashaniva.com

Меркаваная колькасць суб'ектаў персанальных звестак, закранутых інцыдэнтам, — 900 тысяч чалавек.

Ілюстрацыйнае фота

Цэнтр персанальных звестак паведамляе аб парушэнні сістэмы абароны персанальных звестак ТАА «РыэлтБай» — партала жылой і камерцыйнай нерухомасці ў Беларусі.

Меркаваная колькасць суб'ектаў персанальных звестак, закранутых інцыдэнтам, — 900 тысяч чалавек.

Цэнтр рэкамендуе карыстальнікам змяніць логіны і паролі ад акаўнтаў адпаведных інтэрнэт-рэсурсаў: realt.by, kvartirant.by, mls.realt.by у мабільным дадатку Realt і іншых сэрвісах і электронных рэсурсах, якія належаць аператару.

Па інцыдэнце Цэнтрам праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула