Расійскі ЦВК прыбраў з лагатыпа выбараў клічнік. Пры чым тут Навальны?
На лагатып нават скардзіліся ў ФСБ.
Графіка: «Медыязона»
Расійскі Цэнтрвыбаркам абнавіў лагатып адзінага дня галасавання, які пройдзе 8 верасня 2024 года.
У параўнанні з першым варыянтам, прадстаўленым на мінулым тыдні, з лога знік чырвоны клічнік. Многія тады заўважылі, што гэты знак па стылі нагадвае сімвал акцыі «Разумнае галасаванне», якую праводзіў Аляксей Навальны.
Фота: каманда Навальнага
Пасля публікацыі першага лагатыпа маскоўскі дэпутат ад КПРФ Павел Іваноў звярнуўся ў ФСБ з патрабаваннем праверыць афіцыйны лагатып выбараў на экстрэмізм. Кіраўнік ЦВК Эла Памфілава назвала скаргі на сімволіку «паранаідальнымі выдумкамі рознага роду правакатараў і лайдакоў». Тым не менш, лагатып падкарэктавалі.
Пасля змены лагатыпа Памфілава заявіла, што ён быў перапрацаваны «з улікам пажаданняў і рэкамендацый з рэгіёнаў».
Чытайце таксама:
Каманда Навальнага пахвалілася, што паспрыяла арышту намесніка Шайгу. Успыхнуў скандал
Патрыярх Кірыл забараніў у служэнні святара, які праводзіў паніхіду на магіле Аляксея Навальнага