Мінабароны Расіі аб'явіла пра ўзяцце Кляшчэеўкі ў Данецкай вобласці
Кляшчэеўка — стратэгічна важнае сяло, якое знаходзіцца непадалёк ад Бахмута.
Maps.google.com
«Падраздзяленнямі «Паўднёвай» групоўкі войскаў у выніку актыўных дзеянняў вызвалены населены пункт Кляшчэеўка Данецкай Народнай Рэспублікі», — сцвярджаецца ў паведамленні расійскага ваеннага ведамства.
Незалежных пацверджанняў гэтай інфармацыі няма. УСУ сітуацыю не каментавала.
Кляшчэеўка — стратэгічна важнае сяло, якое знаходзіцца непадалёк ад Бахмута. У канцы верасня 2023 года УСУ аб'яўлялі пра вызваленне гэтага населенага пункта.
Чытайце таксама:
Уначы Расія нанесла ўдар па энергасістэме Сумской вобласці