БЕЛ Ł РУС

Выпадак ва Ушачах: суд зменшыў кампенсацыю міліцыянту ў сем разоў

22.05.2024 / 14:7

Nashaniva.com

У міліцыянера ва Ушачах абвастрылася захворванне пасля нібыта абразы мясцовай жыхаркі.

Ушацкі РУУС

27 лютага на вуліцы жанчына нібыта на вуліцы абразіла міліцыянта. На яе пачалі адміністрацыйную справу і судзілі, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Мліцыянт заявіў, што адчуў сорам і прыніжэнне. У яго абвастрылася захворванне. Таму ён пайшоў у суд па кампенсацыю маральнай шкоды і запатрабаваў 2000 рублёў.

Суд зменшыў апетыт да 300 рублёў.

Аднак, апроч гэтай сумы, жанчыне давядзецца яшчэ выплаціць 120 рублёў міліцыянту за судовыя выдаткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула