БЕЛ Ł РУС

Перастаў адкрывацца сайт «Народнай Волі»

23.05.2024 / 9:39

Nashaniva.com

Зрэшты ён не абнаўляўся больш за пяць месяцаў, з 7 снежня 2023 года.

Перастаў адкрывацца сайт «Народнай Волі», але ён і так не абнаўляецца з 7 снежня.

У жніўні мінулага шгода стала вядома, што шматгадовы галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч, які займаў гэтую пасаду з 1995 года, пакідае яе, а новым уладальнікам выдання з 1 верасня стала фірма «Гіпер ПК».

Тады паведамлялася, што на чале сайта стаіць сам кіраўнік «Гіпер ПК» Мікалай Зіневіч. Ён пазбягаў гаварыць пра гэта, але называў сябе менеджарам інтэрнэт-праектаў. У медыйнай сферы Зіневіч асабліва нікому не быў вядомы.

Як казаў тады Іосіф Сярэдзіч, ад супрацоўніцтва з сайтам «НВ-Анлайн», нягледзячы на дамоўленасць, былі адхіленыя многія журналісты.

«Гэтая інфармацыя як снежны камяк на галаву. Мне шкада журналістаў. Я быў упэўнены, што яны будуць працаваць на адпаведным узроўні, а апынуліся каля разбітага карыта. Мне незразумелыя дзеянні тых, каму я бясплатна памылкова перадаў сайт», — прызнаваўся тады іншым медыям Іосіф Сярэдзіч і абяцаў, што «будзе дзейнічаць з тым, каб аднавіць законнасць».

У тэлеграм-канале выдання апошняя навіна таксама датаваная 7 снежня. А колькасць падпісчыкаў зляцела да 1009 падпісчыкаў.

Чытайце таксама:

Іосіф Сярэдзіч судзіцца за вяртанне даменнага імя і сайта «Народнай Волі» 

Іосіф Сярэдзіч: Я прапаноўваў узначаліць сайт іншым людзям, але ўсе адмовіліся

Іосіф Сярэдзіч: Мне незразумелыя дзеянні тых, каму я бясплатна памылкова перадаў сайт

Каментары да артыкула