У жыхара Калінкавічаў канфіскавалі цэлы арсенал зброі
23.05.2024 / 9:48
Падчас рэйдаў супрацоўнікі міліцыі зрабілі агляд кватэры і дачнага ўчастка жыхара Калінкавічаў і канфіскавалі вялікі арсенал незарэгістраванай зброі і боепрыпасаў, паведамляе абласная міліцыя.
Канфіскаваныя газавы пісталет, дзве пнеўматычныя вінтоўкі, дзве гладкарульныя паляўнічыя стрэльбы і боепрыпасы да іх, дзве металічныя банкі з порахам і ручная супрацьпяхотная абарончая граната Ф-1.
Месцічу пагражае да 12 гадоў калоніі.