БЕЛ Ł РУС

Міклашэвіч: смяротнае пакаранне – шматбаковая праблема

26.01.2010 / 18:18

АП

На прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам працы Канстытуцыйнага суда РБ ў 2009 годзе, яго кіраўнік, Пётр Міклашэвіч, адзначыў, што адмена смяротнага пакарання не супятрэчыць беларускай Канстытуцыі.

«Гэта наўпрост Канстытуцыі не супярэчыць. Паводле 23-га артыкула, смяротнае пакаранне можа быць не пастаяннай мерай пакарання» – распавёў кіраўнік КС.
П.Міклашэвіч таксама назваў адмену смяротнага пакарання ў Беларусі шматбаковай праблемай, у якой сыходзяцца сацыяльныя, культурныя і нават палітычныя фактары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула