БЕЛ Ł РУС

Беларусь адправіць у Расію гуманітарную дапамогу

24.05.2024 / 13:31

Nashaniva.com

Пастанову падпісаў Раман Галоўчанка.

Паводка ў Орску. Administration of the city of Orenburg Telegram Channel via AP

Беларусь накіруе гуманітарную дапамогу ў пацярпелыя ад паводак Арэнбургскую і Курганскую вобласці Расіі. Такую пастанову падпісаў кіраўнік урада Раман Галоўчанка.

Саўмін даручыў МНС, Мінсельгасхарчу, Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці, Белнафтахіму, Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці, Гродзенскаму аблвыканкаму і Мінскаму аблвыканкаму забяспечыць збор і дастаўку гуманітарнай дапамогі ў расійскія рэгіёны.

У спісе — лекі, пледы, ручнікі, цукар, кансервы, макароны, крупы і іншыя пазіцыі. Арэнбургскай вобласці акажуць дапамогу на 858 тысяч рублёў, Курганскай — на 474 тысячы рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула