Урад дазволіў карпунктам расійскіх тэлеканалаў працаваць яшчэ два гады
Савет міністраў пастановай №370 падоўжыў тэрмін дзеяння сведчанняў аб адкрыцці карэспандэнцкіх пунктаў расійскіх тэлеканалаў і інфармацыйнага агенцтва. Дакумент сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, заўважыў Reform.news.
Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»
У адпаведнасці з ім, карпункты змогуць працаваць:
- Першы канал — да 30 мая 2026 года,
- Інфармацыйнае тэлеграфнае агенцтва Расіі (ІТАР-ТАСС) — да 31 мая 2026 года,
- Усерасійская дзяржаўная тэлевізійная і радыёвяшчальная кампанія — да 22 ліпеня 2026 года,
- Тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Саюзнай дзяржавы — да 21 мая 2025 года.
Чытайце таксама:
Салаўёў расказаў, што за смерцю прэзідэнта Ірана стаіць агент «Элі Коптэр»
Расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў атрымаў званне падпалкоўніка
Расійскі «эксперт па рабоце спецслужбаў» заявіў, што камунікаваў з суддзёй Шмітам доўгія гады