БЕЛ Ł РУС

Чэхія выйграла хатні чэмпіянат свету па хакеі

26.05.2024 / 23:48

Nashaniva.com

У фінале Чэхія выйграла ў Швейцарыі — 2:0.

Фота: Petr David Josek / AP

Спачатку шайбу ў гульні ў сярэдзіне трэцяга перыяда закінуў Давід Пастрняк. А потым на 20-й хвіліне чэхі паставілі кропку (Давід Кампф).

Чэхія сёмы раз стала чэмпіёнам свету па хакеі, прычым упершыню з 2010 года. Зборная Чэхаславакіі ў свой час была чэмпіёнам свету шэсць разоў.

Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну зборныя Беларусі і Расіі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў.

Чытайце таксама:

Упершыню ў гісторыі беларускі галкіпер трапіў у заяўку клуба НХЛ

Ягор Шаранговіч пабіў беларускі рэкорд у НХЛ

Крышціяну Раналду можа вярнуцца ў топ-чэмпіянат

Каментары да артыкула