Турмы Міністэрству юстыцыі перадаваць не будуць
Яшчэ два гады назад Галаванаў усур’ёз разглядаў такую магчымасць.
Міністр юстыцыі Віктар Галаванаў на прэс‑канферэнцыі 27 студзеня паведаміў, што на сённяшні момант не разглядаецца пытанне перадачы турмаў у юрысдыкцыю Міністэрства юстыцыі.
Яшчэ два гады назад Галаванаў усур’ёз разважаў над такой магчымасцю. Турмы знаходзяцца ў юрысдыкцыі Мін’юсту амаль ва ўсіх краінах СНД.
Тым не менш, Галаванаў падкрэсліў, што апошнім часам назіраецца адваротны працэс. Напрыклад, у Кыргызстане турмамі зноў апякуецца МУС.
ЗП