Наста Кудасава. Краю мой, хто табе робу турэмную выкраіў? Верш
Паэтка Наста Кудасава апублікавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку новы верш.
Наста Кудасава. Фота Дар'і Роскач
Краю мой, хто табе робу турэмную выкраіў?
Зашмаргай цісне праклятая вузкая пройма.
Тут у пашане цяпер непрыкрытае прыкрае.
Гора бяжыць напярэймы да страху ў абдоймы.
Гора фарсіць дзіраўём, недамеркамі хваліцца,
Гора ўгрызаецца ў цела тваё дзікай зграяй…
З тонкіх варсінак надзеі прадзецца па каліўцу
Вопратка вольнага крою для вольнага краю.
Чытайце таксама:
Наста Кудасава. Жураўлі павяртаюцца, а ты — не. Верш
Наста Кудасава. Што ў табе існага, бедны мой, звадны мой век? Верш