БЕЛ Ł РУС

З Пскоўскай у Віцебскую вобласць будзе хадзіць рэйкавы аўтобус-цягнік

31.05.2024 / 09:00

Nashaniva.com

Будзе і памежны кантроль.

PA-2. Wikimedia Commons

Рэйкавы аўтобус запусцяць з Вялікіх Лук у Віцебскую вобласць. Злучэнне на маршруце перапынілася ў 2014 годзе, піша Tochka.by.

Расійскія чыгункі задзейнічаюць на гэтым кірунку рэйкавы аўтобус РА-2. Гэта невялікі дызельны цягнічок для перавозак на кароткія адлегласці.

Цягнік будзе курсіраваць па маршрутах Вялікія Лукі (Пскоўская вобласць) — Алёшча (станцыя ў Полацкім раёне, непадалёк ад мяжы з Расіяй) і Навасакольнікі (Пскоўская вобласць) — Алёшча.

Пакатацца можна раз на тыдзень — па серадах. Час у дарозе складзе да трох гадзін.

З Новасакольнікаў і Вялікіх Лук можна зручна дабрацца да Пскова ці Санкт-Пецярбурга.

Пасажыраў абавяжуць прайсці памежны кантроль, але па спрошчанай працэдуры. Квіткі можна купіць у цягніку ў кантралёраў-касіраў па карце альбо за наяўныя.

Прададуць праязны дакумент толькі беларусам і расіянам. Для грамадзян іншых краін праезд у гэтым цягніку немагчымы.

Пашпарт трэба абавязкова браць у дарогу. Калі пасажыр не пакажа яго памежнікам, яму забароняць ехаць далей.

З Вялікіх Лук у Алёшчу цягнік адпраўляецца ў 06:57, а прыбывае ў 09:57. Назад па гэтым жа маршруце — адпраўленне ў 15:54 і прыбыццё ў 18:48.

З Алёшчы ў Новасакольнікі цягнік з'едзе ў 10:07 з прыбыццём у 12:46. Час для зваротнага маршруту — 12:55 і 15:44.

Чытайце таксама:

Беларуская чыгунка пусціць дадатковыя цягнікі з Масквы і Мінска ў Віцебск на «Славянскі базар»

КДБ масава затрымлівае чыгуначнікаў за фота аварыі, якую хацелі ўтаіць

Белчыгунка мяняе графік руху многіх цягнікоў на ўчастку Мінск — Брэст

Каментары да артыкула