БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі па тэлефоне

31.05.2024 / 13:04

Nashaniva.com

Тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбылася сёння, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта РФ.

Contributor / Getty Images

«Уладзімір Пуцін яшчэ раз выказаў удзячнасць за цёплы прыём і гасціннасць, аказаныя падчас візіту ў Мінск 24 мая», — гаворыцца ў паведамленні.

Абодва кіраўнікі падкрэслілі, што па выніках перамоў на найвышэйшым узроўні далейшае развіццё расійска-беларускіх адносін атрымала істотны імпульс.

Адной з тэм размовы стаў саміт ШАС (Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва), на якім плануецца рашэнне аб даванні Беларусі статусу члена арганізацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула