БЕЛ Ł РУС

У Гродзенскім раёне хлопец падпаліў уласны дом — маці прасіла яго з'ехаць, а ён не хацеў

31.05.2024 / 15:15

Nashaniva.com

Зараз ён можа з'ехаць ад мамы, але ў калонію.

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

Жыхар Гродзенскага раёна пражываў у адным доме з маці. У іх часта ўзнікалі канфлікты: жанчына лічыла, што 25-гадоваму сыну час з'ехаць і жыць сваім жыццём.

У хлопца былі іншыя планы, жыць самастойна ён не хацеў. Пасля чарговай сваркі хлопец пайшоў на радыкальныя меры — ён абліў бензінам падлогу ў доме і падпаліў дыван, паведамляе гродзенская міліцыя.

Агонь распаўсюдзіцца не паспеў, але пачалося моцнае задымленне. Хлопец спалохаўся, патэлефанаваў знаёмым і папрасіў выклікаць ратавальнікаў. Адначасова суседзі, убачыўшы дым, прыбеглі дапамагаць і патушылі агонь.

Ніхто з людзей не пацярпеў, але некаторая мэбля ў доме была пашкоджана агнём. На падпальшчыка завялі крымінальную справу па артыкуле «наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці».

Хлопцу пагражае да дванаццаці гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула